Міністэрства аховы здароўя выдала загад, якім ўстанаўлівае поўны кантроль над тым, ці выпісваюць дактары беларускія лекі. Маніторынг прызначэнняў будзе ажыццяўляцца штомесяц. Аптэкі ў крокавай даступнасці ад цэнтральных паліклінік, бальніц, дыспансераў абавязалі даваць справаздачу пра выпіску медыкамі айчынных прэпаратаў.

bymedia.net

bymedia.net

Тэкст загаду з'явіўся ў інтэрнэце.

Згодна з дакументам, у кожнай арганізацыі аховы здароўя прызначаць чалавека, адказнага за працу з прадстаўнікамі беларускіх фармацэўтычных прадпрыемстваў. Кожны тыдзень на нарадах будуць паведамляць дактарам аб беларускіх леках, якія ёсць у аптэках.

Акрамя таго, штомесяц у арганізацыях вывучаць, ці прызначалі пацыенту беларускія медыкаменты пры кансультацыях (спецыялістаў паліклінік, супрацоўнікаў кафедраў) і пры выпісцы з бальніц.

У Міністэрства аховы здароўя будуць накіроўваць прапановы па распрацоўцы новых лекаў, а ў Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя — інфармацыю аб неэфектыўных і няякасных сродках і непажаданых рэакцыях на іх выкарыстанне.

Міністэрства аховы здароўя сваім загадам абавязвае не толькі прасоўваць беларускія прэпараты, але і «чысціць» працоўныя месцы дактароў ад лагатыпаў імпартных вытворцаў лекаў. А медыцынскіх прадстаўнікоў нашых вытворчасцяў загадвае забяспечыць інфармацыйнымі і даведачнымі матэрыяламі для распаўсюду.

Арганізацыі аховы здароўя за мерапрыемствы па папулярызацыі беларускіх сродкаў будуць прастымуляваныя (атрымаюць таварную зніжку і г.д.)

Загадам плануюць увесці ў практыку нарады, на якіх пастаянна будуць ацэньваць дынаміку і працэнт росту продажаў беларускіх лекаў у дзяржаўных і прыватных аптэках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?