Фота: park.by

Фота: park.by

Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій адстаяла частку падатковых льгот, паведамляе TUT.BY са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «пакуль пытанне вырашылася на карысць рэзідэнтаў ПВТ толькі па сацстраху. Сітуацыя па падаходным падатку яшчэ незразумелая». Міністэрства фінансаў кажа, што прапанова па падвышэнні падаходнага падатку з 9 да 10% застаецца ў сіле.

***

Павелічэнне падатку, паводле афіцыйнай пазіцыі, абумоўленае неабходнасцю забеспячэння рэалізацыі нормаў Указа, што прадугледжвае выплату з 1 студзеня 2015 года «сямейнага капіталу» шматдзетным сем'ям. Павелічэнне выплат у Фонд сацыяльнай абароны прадугледжвалася ў мэтах узмацнення сацыяльных гарантый работнікаў ПВТ.

Навіну аб здыманні часткі льгот супрацоўнікі ПВТ успрынялі з занепакоенасцю. Нязменнасць спецыяльнага прававога рэжыму Парку высокіх тэхналогій гарантаваная Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэтам да 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?