Расія з 11 сакавіка прыпыняе ўдзел у пасяджэннях сумеснай кантактнай групы па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), паведаміў расійскі МЗС.
«Такім чынам, абвешчанае Расіяй у 2007 годзе прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ становіцца поўным», — цытуе ведамства кіраўніка дэлегацыі Расіі на перамовах у Вене па пытаннях ваеннай бяспекі і кантролю над узбраеннямі Антона Мазура.
Як заяўляе Мазур, краіны НАТА палічылі за лепшае «фактычна абыходзіць палажэнні ДЗУСЕ за кошт пашырэння альянсу», што ў выніку і прывяло да выхаду Масквы з дамовы.
Пры гэтым, паводле яго слоў, гэты крок расейскага боку не азначае адмовы Масквы ад далейшага дыялогу аб кантролі над звычайнымі ўзбраеннямі ў Еўропе.
0
0
0
0
0
0