Свет55

Нуланд: Крым і ўсход Украіны жывуць у «царстве тэрору»

Крым і ўсходнія рэгіёны Украіны жывуць у «царстве тэрору», заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, выступаючы ў камітэце сената ЗША па міжнародных адносінах.

«Хоць Украіна будуе мірную, дэмакратычную і незалежную дзяржаву на 93% сваёй тэрыторыі, Крым і часткі ўсходняй Украіны пакутуюць у царстве тэрору», — сказала яна.

«Сёння Крым застаецца незаконна акупаванай тэрыторыяй, невыкананне правоў чалавека з'яўляецца тут нормай, а не выключэннем, і многія жыхары Крыма знаходзяцца ў вельмі небяспечным становішчы».

Па словах Вікторыі Нуланд, крымскія татары і ўкраінцы, якія адмовіліся здаваць свае пашпарты, сэксуальныя меншасці, журналісты і многія іншыя катэгорыі насельніцтва жывуць у пастаянным страху пакарання.

«Ва ўсходняй Украіне Расія і яе марыянеткі развязалі рукі непрымальнаму гвалту і марадзёрству», — сказала Вікторыя Нуланд.

«Развязаць канфлікт, кантраляваны Крамлём, сілкаваны расейскім узбраеннем і фінанаваны грашыма расійскіх падаткаплацельшчыкаў, каштаваў жыцця 6 тысячам украінцаў і сотням маладых расейцаў, адпраўленых туды Крамлём, — на вайну, якую іх урад адмаўляе», — заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША.

«Вось што мы хочам убачыць: поўнае спыненне агню на тэрыторыі ўсходняй Украіны, свабодны доступ ва ўсе зоны канфлікту, адвод цяжкага ўзбраення і, нарэшце, недагляданы пропуск грузаў праз украінскую мяжу. Калі ўсе гэтыя ўмовы будуць цалкам выкананыя, гэта прынясе мір ва ўсходнюю Украіну, у першы раз амаль за год. Мы будзем судзіць аб Расіі не па яе словах, а па яе дзеяннях. І тады ЗША і нашы міжнародныя партнёры адменяць санкцыі ў адносінах да Расіі. Гэта адбудзецца толькі тады, калі мінскія дамоўленасці будуць выкананыя цалкам. Адваротнае таксама магчыма: калі дамоўленасці не будуць выконвацца, санкцыі будуць пашыраныя. Цяпер мы пачалі кансультацыі з нашымі еўрапейскімі партнёрамі па пытанні ўзмацнення санкцый у дачыненні да Расіі ў выпадку, калі Масква працягне распальваць канфлікт на ўсходзе і іншых частках Украіны».

На мінулым тыдні на папярэдніх слуханнях Нуланд заявіла, што з моманту пачатку канфлікту ЗША адправілі ва Украіну 335 млн даляраў фінансавай падтрымкі ў дадатак да гарантый пазыкі ў мільярд даляраў. На медыцынскую дапамогу, радары, прыборы, якія ускладняюць перадачу радыёсігналаў, а таксама падрыхтоўку кадраў ЗША патрацілі 118 млн даляраў.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы11

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

«Не хацеў бы памерці на здымачнай пляцоўцы». Майкл Дуглас сыходзіць з кіно1

«Мала што ў інтэрнэце пішуць». Выкладчык, якога абвінавацілі ў дамаганнях, працягне працаваць у ансамблі «Белая Русь»15

Як медсястра з Барысава адпачывае амаль без грошай5

Тайвань хоча адарваць сваю эканоміку ад Кітая. Наколькі гэта рэальна?2

Праваабаронцы: Сілавікі масава затрымліваюць беларусаў, што трапілі ў кадры дакументальнага фільму пра пратэсты11

«Мы працуем, каб вызваленні сталі сістэмнымі, а не спарадычнымі». Вячорка адказаў Краўцову13

Беларускія школьнікі стварылі дзіцячы блакпост на мяжы з Украінай. У іх савецкія нашыўкі і медаль «удзельніка СВА»58

Паўторна арыштавалі аднаго з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Івана Марозава. Ён вызваліўся з калоніі вясной 2024

Выхаваны і законапаслухмяны голуб перайшоў дарогу на зялёнае святло ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы11

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць