Алесь Лагвінец

Памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец распрацаваў беларускамоўны бланк заявы на прыём перадачаў арыштаваным.

Каб зрабіць перадачу ў ізалятар часовага ўтрымання неабходна запоўніць спецыяльны бланк заявы. Мне яго далі на Акрэсціна. Але ж ён быў аформлены па-расейску. Увечары я зрабіў ягоны пераклад на беларускую мову і надрукаваў некалькі экзэмпляраў па-беларуску, – кажа Алесь Лагвінец.

Ранкам 24 студзеня Алесь зрабіў перадачы Алесю Макаеву, Карэну Акопаву, Сяргею Парсюкевічу і Змітру Хведаруку, напісаўшы заявы па-беларуску.

Рух заклікае ўсіх, хто робіць перадачы на Акрэсціна, карыстацца беларускай мовай.

Спампаваць блянк на беларускай мове

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0