Адзіны спіс невыязных даўжнікоў на расейска-беларускай мяжы з'явіцца ў бліжэйшы час, разлічвае кіраўнік УФССП па Маскве Аляксандр Сцебакоў.

Фота: cr2.livejournal.com

Фота: cr2.livejournal.com

Паводле яго слоў, часам расейцы, якім абмежаваны выезд за мяжу, перасякаюць мяжу з Беларуссю па расейскім пашпарце, купляюць там білет за мяжу і, паколькі беларускія памежнікі не маюць указанняў затрымліваць расейскіх даўжнікоў, свабодна ляцяць.

«Як толькі алгарытм узаемадзеяння з беларускімі калегамі будзе прапісаны, я думаю, што праблем у гэтым плане не ўзнікне: у нас вельмі падобныя памежныя структуры, у іх ёсць таксама служба прымусовага выканання», — сказаў Сцебакоў журналістам у сераду.

Ён адзначыў, што працаваць сістэма пачне «ў бліжэйшы час». Канкрэтная дата не ўдакладняецца.

«У беларускіх памежнікаў будзе такі ж спіс даўжнікоў, як у нашых, і яны іх прапускаць не будуць», — растлумачыў Сцебакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?