Экспарт кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій за 2014 год склаў 585,2 млн даляраў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на дырэктара Адміністрацыі ПВТ Валера Цапкалу.

Вынікі па экспарце на 131% большыя за 2013 год. На ўнутраным рынку аб’ём выручкі ў 2014 годзе склаў 839,1 млрд беларускіх рублёў, што на 116,6% больш за 2013 год.

На долю экспарту ў агульным аб’ёме вытворчасці ПВТ прыходзіцца 88%. 43,5% экспарту прыходзіцца на Заходнюю Еўропу, 40,1% — на ЗША, 14,4% — на краіны СНД. У 2014 годзе ўпершыню зафіксаваны экспарт у Інданэзію, Іарданію і Дамініканскую рэспубліку.

Сусветны рост ІТ-індустрыі ў 2014 годзе склаў 3-5%, у Беларусі жа — каля 30%.

У 2014 годзе ПВТ прывабіў 34,3 млн даляраў прамых інвестыцый на прыватнай аснове. У Парку адкрылі свае цэнтры распрацовак карэйская Hynix Semiconductor (раней вядомая як Hyundai Electronics), японская Rakuten (цяперашні ўладальнік Viber), амерыканская IAC.

Са 137 рэзідэнтаў ПВТ 58 кампаній заснаваныя беларускімі інвестарамі, 46 — замежнымі, астатнія ёсць супольнымі арганізацыямі. Найбуйнейшыя экспарцёры ПВТ — EPAM, «Гейм Стрым» (Wargaming), ITransition, IBA і Exadel.

Чытайце таксама: ПВТ часткова адстаяў падатковыя льготы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?