Скульптуру «Давер», меншую за таўшчыню чалавечага воласа, знішчыў неасцярожны фатограф, распавядае The Daily Mail.

Аўтар скульптуры Джонці Гурвіц хацеў сфатаграфаваць скульптуру ў лабараторыі. Падчас здымкі тэхнік вырашыў пальцам павярнуць скульптуру. Але тая згубілася. Пасля паўгадзіны пошукаў праз аб’ектыў мікраскопа аўтар заўважыў на месцы твору адбітак пальца.

«Мужык, ты толькі што знішчыў адзін з найменшых мастацкіх твораў, што быў калісьці зроблены», — прыгадвае мастак свае словы пасля здарэння.

Скульптура мела памер каля 80 на 100 мікрон.

Працэс стварэння скульптуры

Працэс стварэння скульптуры

Гурвіц працаваў над скульптурай каля года. Для стварэння падобных твораў ён спачатку здымае фотамадэль на адмысловы комплекс камер, затым на 3D-прынтары раздрукоўвае «трохвымяровы здымак», з якога робіць мікраскапічныя скульптуры праз працэс нанафарбавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?