Саюзныя парламентарыі прапануюць стварыць падручнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта ініцыятыва абмяркоўвалася сёння ў Арэнбургу на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, культуры, навуцы і гуманітарных пытаннях, паведамілі ў прэс-службе сходу.

Члены камісіі рэкамендавалі Міністэрству адукацыі Беларусі і Міністэрству адукацыі і навукі Расіі абмеркаваць гэта пытанне на сумесным пасяджэнні калегій і далучыць саюзных парламентарыяў да ўдзелу ў рабочай групе па распрацоўцы вучэбнага дапаможніка.

На пасяджэнні парламентарыі абмеркавалі актуальныя пытанні рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У планах дэпутатаў - удзел у правядзенні ўрокаў мужнасці ў навучальных установах Беларусі і Расіі і ўрачыстых мерапрыемствах. Акрамя таго, у праграму 10-га фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», які штогод праводзіцца па ініцыятыве Парламенцкага сходу ў Растове-на-Доне, будзе ўключаны конкурс патрыятычнай песні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?