Беларуска Вікторыя Азаранка ў пары зь ізраіліцянкай Шахар Пеер прайгралі ў фінале парнага разраду «Аўстраліян Оўпэн». Іхны тандэм у трох сэтах саступіў украінкам Алене і Кацярыне Бандарэнка – 6:2, 1:6, 4:6. Нагадаем, што ў адзіночным разрадзе 18-гадовая беларуска вылецела на стадыі 1/16 фіналу, прайграўшы амэрыканцы Сэрэне Ўільямс.

***

Андрэй Касьціцын працягвае набіраць выніковыя пункты ў матчах рэгулярнага першынства НХЛ. Гэтай ноччу «Манрэаль Канадзіянс» зламаў супраціў «д’яблаў» зь Нью-Джэрсі – 4:3. Нашы суайчыньнік аддаў адну галявую перадачу. Цяпер на ягоным рахунку 30 пунктаў (14 шайб + 16 перадач).

Бамбардзірскі рэкорд сярод беларусаў у НХЛ належыць Уладзімеру Цыплакову, які ў 1998 годзе набраў аж 52 пункты (18+34). Пры добрай гульні старэйшы Касьціцын мае ўсе шанцы паказаць лепшы вынік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?