Захарава, 19. Фота: lim.by
Рэдакцыя штотыднёвай газеты «Літаратура і мастацтва» пакіне будынак па адрасе Захарава, 19, які займала з даўніх часоў.
Новы адрас рэдакцыі — праспект Незалежнасці, 77. Тут Дом Друку, насупраць Акадэміі навук. Рэдакцыя ЛіМ зойме колішнія памяшканні часопісу «Алеся».
Пакоі ж рэдакцыі на Захарава зоймуць аддзелы маркетынгу і кнігавыдання.
У пераездзе няма нічога злога, запэўніла «Нашу Ніву» галоўная рэдактарка газеты «Літаратура і мастацтва» Таццяна Сівец. «Распавядаць няма чаго. «ЛіМ» будзе выходзіць, як выходзіў, — сказала яна. — Часам пераезд — гэта проста пераезд».