Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі падзяліўся падрабязнасцямі сваёй сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам.

«Мы сёння ў Мінскай епархіі сустракалі Дзяржсакратара Ватыкана. Гэта быў дружалюбны візіт. Ён быў непрацяглы, з якогасьці боку пратакольны.

Мы засведчылі, што і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі вельмі добры, яркі прыклад для ўсіх краін, як можна жыць у міры і згодзе незалежна ад таго, хто якую веру вызнае. Можна жыць у міры і згодзе, знаходзіць добрыя кантакты, знаходзіць трэба такія агульныя падыходы, дзе мы можам ствараць. Дык вось, наша Айчына з'яўляецца яркім прыкладам гэтага. Не толькі яркім прыкладам, што можна жыць мірна, але і заклікаць людзей да міру».

«Магчымы візіт папы Рымскага мы не абмяркоўвалі, пакуль такое пытанне не стаіць», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?