«Дэльта Банк», у якім рашэннем Нацбанка ўведзеная часовая адміністрацыя, патлумачыў кліентам парадак працы на бліжэйшы час.

«Выконваючы свае абавязацельствы перад кліентамі, банк у першую чаргу робіць разлікі з усімі кліентамі-фізічнымі асобамі. Пасля выканання абавязацельстваў перад фізічнымі асобамі, банк будзе выконваць абавязацельствы перад кліентамі — суб'ектамі гаспадарання», — гаворыцца ў паведамленні, атрыманым кліентамі «Дэльта Банка».

Кіраўніцтва банка папярэдзіла юрыдычныя асобы пра неабходнасць правядзення разлікаў праз рахункі ў іншых банках.

Паводле дадзеных аб фінансавай сітуацыі «Дэльта Банка», па стане на 1 кастрычніка 2014 актывы банка складалі 3,61 трыльёна рублёў, а абавязацельствы — 3,18 трыльёна рублёў.

Пасля пачатку валютнага крызіса ў снежні 2014 «Дэльта Банк» фактычна прыпыніў афармленне новых крэдытаў, аднак працягваў прыцягваць дэпазіты, прапануючы найвышэйшыя стаўкі сярод банкаў. «Дэльта Банк» дагэтуль прапануе размясціць грошы пад 51% гадавых (дэпазіт «Вялікія апетыты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?