Свет

Украінскі кансіліум дапусцілі ў СІЗА да Надзеі Саўчанкі

Украінскія дактары спрабавалі патрапіць да Надзеі Саўчанкі ў маскоўскі СІЗА «Матроская цішыня» 13 сакавіка. Аднак тады іх адмовіліся пусціць з-за адсутнасці адобраных расійскім МЗС дакументаў.

Сёння, 14 сакавіка, кансіліум ўсё ж такі адбыўся.

«Дамоўленасць аб тым, што іх у ёй дапусцяць з расейскага боку раніцай у чацвер пацвердзіла [Упаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі] Эла Памфілава. Увесь учорашні дзень яны безвынікова правялі каля брамы СІЗА, паколькі аказалася, што па лініі МЗС нешта недосогласовано… Трэба аддаць Памфілавай належнае — яна прызнала сваю адказнасць за затрымку і выбачылася, гэта прыемна кантрастуе з паводзінамі іншых расійскіх службаў», — паведаміў сёння адвакат Ілля Новікаў.

Эла Памфілава паведаміла, што ўкраінскія дактары знаходзіліся ў Надзеі Саўчанкі тры з паловай гадзіны, перадае lenta.ru са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Высновы па выніках наведвання ўкраінскія дактары абнародуюць самі», — сказала Памфілава.

Прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Украіны Наталля Харчанка паведаміла, што ўкраінскія медыкі падрабязна вывучылі дакументы, пагутарылі з расійскімі лекарамі. «У цэлым мы былі ў СІЗА, дзе ўтрымліваецца Надзея, 5 гадзін. На момант агляду стан у яе было здавальняючым. Яна вельмі мужна трымаецца», — цытуе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу «Бацькаўшчыны».

«Увесь час выхаду з галадання — а гэта столькі ж, колькі доўжылася само галаданне, — Надзея павінна знаходзіцца ў бальніцы пад наглядам медыкаў», — адзначыла Харчанка.

Адвакат Марк Фейгін у размове з «Коммерсант FM» адзначыў, што Саўчанка адчувае сябе кепска.

«У яе нізкі ціск, вострыя болі, звязаныя з панкрэатытам, і гэтак далей. Гэта значыць усё-ткі стан такі, што, вядома, ёй рэкамендавана было б перамясціцца ў нейкую грамадзянскую бальніцу», — заявіў Фейгин.

Герой Украіны, дэпутат ПАСЕ Надзея Саўчанка знаходзіцца пад арыштам з лета 2014 года. На пачатку сакавіка яна пачала выхад з працяглай галадоўкі. Паводле рэкамендацый дактароў яна пачала прымаць курыны булён, а потым перайшла на збалансаванае харчаванне з сокаў і агародніннага пюрэ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць