Музыка Андрэй Макарэвіч абверг інфармацыю аб тым, што ён адмовіўся ад грамадзянства Расіі. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку у нядзелю, 15 сакавіка.

«Ад расійскага грамадзянства я не адмаўляўся і не збіраюся», — адзначыў музыкант.

Крыніцу ілжывай інфармацыі ён не пазначыў.

Пра тое, што Макарэвіч нібыта адмовіўся ад грамадзянства РФ, раней паведаміў твітэр, нібыта які належыць журналісту Юліі Латынінай. Супрацоўнікі радыёстанцыі «Эхо Москвы» сказалі, што яна не мае дачынення да акаунта. У твітэры паведамлялася, што ў выпадку, калі адмова Макарэвіча ад расійскага пашпарта пацвердзіцца, яму гатова прадаставіць грамадзянства кіраўніцтва Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?