Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ сёньня прайграў у паўфінале Кубку Садружнасьці азэрбайджанскаму «Хазару» і вылецеў з далейшага розыгрышу турніру.

Першы тайм не парадаваў балельшчыкаў забітымі галамі. На 71‑ай хвіліне азэрбайджанцы адкрылі лік, але роўна праз хвіліну Віталь Радзівонаў яго аднавіў — 1:1. Пераможны гол супернікі забілі за дзьве хвіліны да фінальнага сьвістку — 1:2.

Такім чынам, барысаўская каманда заняла на турніры 3‑4 месца. Супернік «Хазару» па фінале вызначыцца сёньня ў гульні літоўскага «Каўнасу» і ўзбэцкага «Пахтакору».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?