tass.ru

tass.ru

16 сакавіка ў Канстанцінаўскім палацы ў Пецярбургу праходзіць сустрэча Пуціна з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым. Пяскоў выйшаў да журналістаў з усмешкай і пералічыў усе чуткі пра адсутнасць Пуціна, якія з'явіліся за некалькі дзён у СМІ і сацыяльных сетках.

«Усе разбітага паралічам прэзідэнта, захопленага генераламі, убачылі? Толькі што прыляцеў са Швейцарыі, дзе прымаў роды, як вядома», — сказаў Пяскоў і пасмяяўся.

На пытанне замежнага журналіста пра тое, што да прэзідэнта Расіі нібыта прыязджаў замежны доктар, Пяскоў усміхнуўся і сказаў: «Так, ён таксама быў сярод генералаў, якія захапілі Пуціна».

Раней 16 cакавіка чуткі аб праблемах са здароўем пракаментаваў сам Пуцін. «Без плётак будзе сумна», — заявіў ён у пачатку сустрэчы з прэзідэнтам Кыргызстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?