Пастановай Савета міністраў Беларусі № 64 ад 18 студзеня 2008 года зацверджаны пералік найбольш складаных спецыяльнасцей ВНУ, тэрмін навучання па якіх можа павялічвацца не больш чым на 1 год.

Як паведамляе прэс‑служба ўрада, дакумент тычыцца такіх спецыяльнасцей, як «Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў» з кваліфікацыяй «Інжынер», «Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам (франтавая авіяцыя)» з кваліфікацыяй «Пілот‑інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванні», «Жывапіс» з кваліфікацыяй «Мастак‑выкладчык», «Архітэктурны дызайн», а таксама кваліфікацыі «Урач. Псіхолаг у ахове здароўя». Тэрмін навучання на гэтых спецыяльнасцях складзе не 4 гады або 5 гадоў, як па асноўных спецыяльнасцях, а 5,5 — 6 гадоў.

Усяго ў пераліку 16 спецыяльнасцей.

Пастанова зацверджана ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2007 года «Аб вышэйшай адукацыі» і ўступіла ў сілу 20 студзеня 2008 года.

Тацяна Дарашчонак, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0