Першы інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 сакавіка на прыпыначным пункце Прудоўка. Дызель Куток — Гомель збіў мужчыну, які сядзеў на рэйках. Пацярпелы памёр на месцы.
Праз чатыры гадзіны на станцыі Жлобін-Заходні ў ноч на 17 сакавіка цягнік Гомель — Мінск збіў п'янага мужчыну, які ішоў па рэйках. Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Пацярпелы з сур'ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай і шматлікімі пераломамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бальніцу. У выніку здарэння затрымка цягніка склала 27 хвілін.