У інтэрнэце часта можна напаткаць спісы таго, што трэба зрабіць да пэўнага ўзросту. Краіна не мае асаблівага значэння, амаль усе пункты ўніверсальныя.

Замест таго, каб проста перакласці такі спіс, «Наша Ніва» пафантазіравала на тэму такога плана для маладога беларускага апазіцыянера, жыццё якога няпростае і поўнае супярэчнасцяў.

— сесці на суткі ці быць затрыманым міліцыяй,

— напісаць скаргу на дзеянні міліцыі ці ўмовы ў камеры,

— пазбіраць подпісы за агульнае дабро,

— пазбіраць подпісы анлайн за агульнае дабро,

— падумаць пра эміграцыю. Магчыма, нават вярнуцца з эміграцыі,

— трапіць у кніжку «Вясны» пра рэпрэсіі,

— памяняць аватарку да акцыі апазіцыі,

— патрабаваць перакладчыка з рускай мовы ў дзяржаўнай установе ці міліцыі,

— заклікаць ісці на выбары,

— паназіраць за выбарамі,

— заклікаць да байкоту,

— мець праблемы ў навучальнай установе,

— атрымаць адукацыю, нягледзячы на праблемы. Магчыма за мяжой, 

— пазгадваць «Край» і мітынгі 90-х,

— панасіць апазіцыйны значак,

— расчаравацца ў палітычных лідарах,

— з’ездзіць на семінар,

— пашукаць аўтараў 1863-x,

— паспрачацца з ватнікамі ў сацсетках,

— пасварыцца са знаёмымі з-за Крыма,

— напіцца і спяваць «Не быць скотам»,

— напісаць ліст палітвязню,

— спісаць усе паразы апазіцыі на беларускі народ,

— спісаць усе паразы на апазіцыю,

— пераканаць кагосьці, што «Захад вам не плаціць»,

— пафантазіраваць на тэму вяртання Смаленска, Вільні і Беластока,

— пабываць на канцэрце Міхалка за мяжой,

— расчаравацца фільмам «Жыве Беларусь». Альбо быць ад яго ў захапленні,

— апусціць рукі і кінуць змаганне,

— «хто калі не мы» — і вярнуцца да змагання.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?