Як паведамілі ва УСК па Мінску, непаўналетнюю затрымалі пасля продажу спайсаў 32-гадоваму мінчуку. Пры сабе ў дзяўчыны былі яшчэ чатыры кантэйнеры з псіхатропамі.

Яна патлумачыла, што пасля заканчэння дзевяці класаў не захацела далей вучыцца. Працаваць таксама. Сама больш за год ужывае спайсы. Сыравіну для іх і рэагенты набывае праз інтэрнэт, а вырабляе сумесі для палення па месцы жыхарства. Частку «тавару» прадае знаёмым.

Заведзена крымінальная справа. Дзяўчына знаходзіцца пад вартай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?