Пры ўрэгуляванні сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяродку неабходна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў: спажыўцоў, прадпрымальнікаў і дзяржавы.

Гэтага запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўрад у прысутнасці прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў павінен адказаць на шэраг пытанняў.

«Па-першае, што прапануецца для ўрэгулявання сітуацыі ў прадпрымальніцкім асяродку? Па-другое, як будуць улічаныя інтарэсы ўсіх бакоў, спажыўцоў, прадпрымальнікаў і дзяржавы?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, «ні ў чым не павінна быць страт — ні ў насычэнні таварамі ўнутранага рынку, ні ў забеспячэнні працай актыўнай часткі насельніцтва, ні ў паступленні падаткаў у бюджэт.

«Мы павінны выслухаць прадпрымальнікаў, якія ў іх прапановы па рашэнні пастаўленых імі ж пытанняў, і па выніках абмеркавання павінны прыняць рашэнні з перспектывай гэтага віду бізнесу ў краіне», — падкрэсліў Лукашэнка.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што ні ў якім разе нельга крыўдзіць людзей.

«Чакаю сістэмнага дакладу ад урада для прыняцця рашэння», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?