21 сакавіка, у суботу, пройдзе адкрыццё фестывалю.
Пасля выступу ганаровых гасцей адбудзецца прэзентацыя кнігі Патрыка Оўржэдніка (Чэхія) «Еўрапеана».
З удзелам рэдактара і заснавальніка серыі «Чэшская калекцыя» Сяргея Сматрычэнкі. Вядоўца — Андрэй Хадановіч.
Месца правядзення — кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.
«Маё еўрапейскае дзяцінства»: ЧССР і БССР — 23 сакавіка, панядзелак
Вечарына «Маё еўрапейскае дзяцінства». Размова пра штодзённае жыццё ў ЧССР і БССР праз прызму рамана «Моцны Жбуть» і «Полацкіх апавяданняў». З удзелам пісьменнікаў Ірэны Доўскавай (Чэхія) і Уладзіміра Арлова (Беларусь), а таксама перакладчыкаў Веранікі Бяльковіч і Сяргея Сматрычэнкі.
Месца правядзення: Галерэя Ў (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18-й.
Круглы стол па літаратуры ўспамінаў — 24 сакавіка (аўторак).
Укруг стала збяруцца празаікі і перакладчыкі, каб прадставіць літаратуру ўспамінаў і паразважаць пра дзяцінства і юнацтва, якое прайшло на абшарах Еўропы, падзеленай жалезнай заслонай. Удзельнічаюць Ірэна Доўскава (Чэхія), Ірэна Брэжна (Швейцарыя), Уладзімір Арлоў (Беларусь) і інш. Мадэратар – Сяргей Сматрычэнка.
Пачатак а 15-й.
Канферэнц-зала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны завулак 1/2).