Лёс браўзера Internet Explorer вырашаны: ён застанецца толькі ў карпаратыўным сегменце, паведамляе The Verge.

Як распавёў маркетынгавы дырэктар Microsoft Крыс Капасэла, кампанія сёння шукае новы брэнд — назву для стандартнага браўзера Windows 10, сёння вядомага як Project Spartan.

Internet Explorer будзе прысутнічаць толькі ў некаторых версіях Windows 10 — пераважна для зваротнай сумяшчальнасці ў карпаратыўным сегменце.

Першапачаткова меркавалася, што Spartan будзе раўнапраўным кампаньёнам Internet Explorer.

Папулярная карыкатура на тэму «браўзерных войн»

Папулярная карыкатура на тэму «браўзерных войн»

Верагодна, канчатковая назва Project Spartan будзе ўтрымліваць у назве брэнд Microsoft — напрыклад, Microsoft Browser. Паводле даследаванняў кампаніі, сыход ад брэнду «Internet Explorer» прывядзе да больш пазітыўнага ўспрымання браўзера Microsoft.

***

Internet Explorer ёсць стандартным браўзерам аперацыйных сістэм Windows. Першая версія выйшла ў 1995 годзе. Праз тры гады Internet Explorer пабіў па папулярнасці Netscape, пік папулярнасці прыйшоўся на 2002 год. З выхадам Mozilla Firefox і Google Chrome стаў рэзка губляць карыстальнікаў, у 2012-м саступіў першае месца Chrome. Крытыкаваўся за нізкую хуткасць работы, памылкі пры рабоце з вэб-старонкамі, непадтрымку папулярных стандартаў, «дзіры» ў бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?