З 0 да 3 гадзін ночы 27 студзеня ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях парывы заходняга і паўночна-заходняга ветру могуць дасягаць 25—28 метраў за секунду. Пра гэта паведамілі БелаПАН у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Узмацненне ветру звязана з праходжаннем атмасфернага фронту. У пятніцу сіноптыкі прагназавалі, што ў ноч на 27 студзеня хуткасць ветру па паўднёвым захадзе можа павялічвацца да 24 м/с. Аднак прагноз прыйшлося скарэктаваць: у Польшчы, адкуль перамяшчаецца фронт, парывы ветру дасягнулі 29 м/с.

У Мінску і сталічнай вобласці хуткасць ветру ноччу можа складаць 15—20 м/с. Удзень 27 студзеня такі вецер чакаецца месцамі па рэспубліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?