У чарговым матчы баскетбольнай Адзінай лігі ВТБ 17 сакавіка баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» абыгралі дома валгаградскі «Красны Акцябр» з лікам 89:84 (23:15, 25:18, 24:19, 17:32). Мінская каманда спыніла серыю з пяці паражэнняў запар.

Пасля 22 гульняў «Цмокі» з чатырма перамогамі і 18 паражэннямі займаюць апошняе, 16-е месца ў лізе (розніца ачкоў 1676-1949).

Наступны матч мінская каманда таксама правядзе дома — 22 сакавіка супраць фінскага «Байзанса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?