Мінулай ноччу Зямлю напаткала надзвычай моцная магнітная бура, самая магутная за апошнія 12 гадоў. Як вядома, магнітныя буры часта суправаджаюцца палярнымі ззяннямі, а падчас асабліва інтэнсіўных штормаў гэтая незвычайная з’ява можа назірацца нават у Беларусі і ў больш паўднёвых краінах.

Апошні раз убачыць каляровыя сполахі ў межах вялікага горада можна было толькі ў 2003 годзе. Аднак учора, калі яшчэ неба не паспела да канца сцямнець, жыхары Мінска маглі на кароткі час убачыць на небе светлавыя слупы і чырвонае свячэнне. Далей інтэнсіўнасць ззяння крыху знізілася і, каб убачыць гэтую звышрэдкую для нас з’яву, давялося выязджаць за горад.

Фотарэпартаж «Нашай Нівы» быў зроблены ў Раўбічах, на беразе Дуброўскага вадасховішча. На працягу ночы свячэнне шмат разоў змяняла форму і колер, пачаўшы з фіялетавых слупоў, пераходзячы ў зялёную паласу, і ў рэшцэ рэшт квітнеючы амаль усімі фарбамі. Магнітная бура працягвалася да самай раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?