Вось які ліст «Наша Ніва» атрымала ад чытача з Віцебскай вобласці ўчора ўвечары: «Сёння, прыкладна а палове дзявятай вечара, мы з жонкай, знаходячыся недалёка ад горада Сянно, бачылi незвычайную з'яву на небе. З паўночнага ўсходу, захапляючы ўсё большую тэрыторыю неба, паўзлi падсветленыя знутры чырвоныя языкi. Яны захапiлi амаль усю паўночную частку неба, а потым, хвiлiн праз 15, знiклi. Што гэта было? Тэхнагенная катастрофа? Выпрабаваннi новай зброi? Я ўпэўнены, не мы адны бачылi гэта… Сяргей».

Дарагі Сяргею, гэта было наймацнейшае за апошнія 12 гадоў паўночнае ззянне. Астраном Віктар Малышчыц зняў, як яно выглядала з-пад Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?