18 сакавіка ў Рэчыцы вынесены прысуд 21-гадоваму мясцоваму жыхару, які 29 жніўня 2013 г. згвалціў і жорстка забіў 19-гадовую дзяўчыну. Як паведамляе БелаПАН, суд прысудзіў абвінавачанага да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу.

Малады чалавек абвінавачваўся акрамя забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю і спалучанага з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару, у злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК), рабаванні (ч. 2 арт. 206), наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання (п. 7 ч. 2 арт. 147), крадзяжы (ч. 2 арт. 205), іншых дзеяннях сэксуальнага характару (ч. 3 арт. 167). У выніку віну ў згвалтаванні не даказалі.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Алеся, фота з сацыяльных сетак.

Алеся, фота з сацыяльных сетак.

28 жніўня 2013 19-гадовая Алеся была на дні нараджэння ў рэстаране ў Рэчыцы. Правесці яе ўначы ўзяўся знаёмы хлопец. Справа маладая: заляцанні, абдымкі. Звычайная гісторыя. Але дадому дзяўчына так і не дайшла.

Яе знайшоў вартаўнік Дома творчай моладзі. Выйшаў ранкам на вуліцу, а ў двары, за будынкам, ляжала дзяўчына. Паўаголеная. Нежывая.

У яе былі пашкоджаны ўнутраныя органы. На целе было мноства слядоў ад удараў.

Цела вось тут знайшоў вартаўнік. Фота з сацыяльных сетак.

Цела вось тут знайшоў вартаўнік. Фота з сацыяльных сетак.

Першым тады затрымалі аднагодка дзяўчыны, які яе і праводзіў. Між іншым, ён у такім веку мае адметную біяграфію: некалькі разоў судзімы. Ён быў нападпітку ў той вечар, а яшчэ і пад наркатой. Яшчэ двух юнакоў 19-20 гадоў правяралі на датычнасць да забойства.

«У яе была запаветная мара — выйсці замуж і нарадзіць шмат дзяцей. Дзяцей моцна любіла… У яе цяпер не было маладога чалавека, з якім сустракалася б — перад смерцю разышлася», — прыгадвала пра Алесю яе сяброўка.

Працавала забітая кандытарам у рэстаране «Палессе». У Рэчыцы наймала кватэру. А бацькі жывуць недалёка ад горада — у вёсцы Крынкі. У яе яшчэ засталіся два браты: малодшы і старэйшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?