Фота: dailysabah.com

Фота: dailysabah.com

Чатырохгадовы Рыка і двухгадовая Како надта прызвычаіліся да кавы, распавядае Daily Sabah.

Какаду выпіваюць па тры кубачкі кавы на дзень цягам апошніх трох месяцаў. Часам яны п’юць і гарбату.

Упершыню яны пакаштавалі каву з кубку гаспадара заакрамы. Напой ім спадабаўся, яны ажывіліся, пачалі спяваць.

Рэакцыя птушак на каву зрабіла іх мясцовымі зоркамі — штодзень сотні людзей заходзяць у краму толькі дзеля какаду-каваманаў.

Але птушкі не проста палюбілі каву — падобна, што ў іх развілася залежнасць.

Калі Рыка і Како не даваць каву, яны пачынаюць хвалявацца і нават спрабуюць нападаць на людзей.

Кафеін лічыцца шкодным, таксічным для птушак. Ветэрынары не рэкамендуюць даваць птушкам прадукты, што яго утрымліваюць. Таксама для птушак шкоднымі будуць шакалад, алкаголь і іншыя звыклыя чалавеку прадукты.

Тым часам уладальніца папугая-кавамана з Портланда Шарлін Ф’юджэл сцвярджае, што ужо сем год поіць свайго какаду Кіяру кавай з дазволу ветэрынара. Але яна разводзіць каву вадой, каб птушка атрымлівала менш кафеіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?