Нямецкі гурт Van Canto прыедзе ў Мінск у межах туру ў падтрымку новага альбому «Dawn of the Brave». Квіткі на канцэрт 26 красавіка ў клубе Re:Public каштуюць 400-500 тысяч рублёў.

Van Canto вядомыя тым, што выконваюць усе інструментальныя партыі за выключэннем ударных з дапамогай толькі голасу.

Музыкі вядомыя кавэрамі на песні Nightwish, Metallica, Black Sabbath і іншых метал-легенд. Яны бралі ўдзел у запісах Тар’і Турунен, Blind Guardian і Grave Digger.

***

Гурт Van Canto быў заснаваны ў 2006 годзе, з таго часу выдаў пяць поўнафарматных альбомаў. Свой стыль апісвае як A Capella Hero Metal. Акрамя лід-вакалістаў Дэніса Шунке і Інгі Шарф у Van Canto спявабць так званыя «рака-така» і «дан-дан»-вакалісты, якія імітуюць гукі інструментаў. Гурт разглядае магчымасць замены голасам і ўдарных, але не знайшоў вакаліста, які вытрымаў бы дастаткова доўгі выступ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?