У беларускага сегменту «Жывога Часопіса» з’явілася ўласная прэмія «Аловак».

Прэмія будзе ўручацца беларускім блогерам за якасны кантэнт, апублікаваны на старонках Livejournal. Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 10 красавіка ў Event Space (вул. Кастрычніцкая, 16а).

Узнагароды будуць уручацца ў 10 намінацыях:

  1. «Адно фота»
  2. «Падарожжы»
  3. «Тэхналогіі»
  4. «Здаровы лад жыцця»
  5. «Прыгажосць»
  6. «Беларусь»
  7. «Мінск»
  8. «Ежа»
  9. «Сям'я»
  10. «Хобі»

З правіламі ўдзелу можна азнаёміцца на старонцы alovak-by.livejournal.com. З пытаннямі можна звяртацца на адрас [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?