Акрамя ўстанаўлення кантролю над усёй Украінай, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін хоча распаўсюдзіць свой уплыў на Прыбалтыку і Польшчу.

se.pl

se.pl

Пра гэта Адам Міхнік, польскі дысыдэнт, які рабіў разам са знакамітым Лехам Валэнсам польскую аксамітную рэвалюцыю, стваральнік галоўнага ў Польшчы штодзённага выдання «Gazeta Wyborcza», распавёў у інтэрв'ю часопісу «Новое время».

«Пуціну не патрэбен Данецк. Не — ён хоча ўсю Украіну, а потым усю Прыбалтыку і Польшчу. І для гэтага яму не трэба праводзіць анексію. Ён не пярэчыць супраць незалежнасці Украіны, проста дамагаецца, каб яе прэзідэнтам быў Януковіч нумар два. І ён хоча, каб тое ж самае было ў Польшчы. Сталін жа таксама казаў: мы хочам незалежную дэмакратычную Польшчу, але мы памятаем, чым гэта скончылася», — распавёў дысідэнт.

Разам з тым, Міхнік прызнаў, што Захад пакуль не разумее ўсёй сур'ёзнасці становішча.

Паводле яго слоў, адэкватным адказам Захаду на дзеянні Пуціна было б прадастаўленне Украіне зброі.

«Калі перафразаваць выраз Si vis pacem, para bellum [Хочаш міру — рыхтуйся да вайны], то ў гэтым выпадку хочаш міру — адпраўляй зброю», — сказаў ён.

Каментуючы пытанне аб тым, што падобнае рашэнне можа раззлаваць Пуціна, Міхнік запярэчыў, што гэтая пазіцыя заснавана на беспадстаўных страхах Германіі.

«Ён без усялякіх правакацый увайшоў у Крым і Данбас. Гэтага асцерагаецца Германія, і я разумею, чаму: з Германіі ўжо выйшлі дзве сусветныя вайны, таму яны асцярожнічаюць. Але страх — гэта дрэнны дарадца», — адзначыў Міхнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?