snob.ru
У канцы 1980-х ён заснаваў газету «Коммерсант», якая доўгі час была галоўным дзелавым і грамадска-палітычным выданнем Расіі. Пасля «Коммерсанта» Якаўлеў пры падтрымцы бізнэсмена Міхаіла Прохарава запускаў праект «Cноб», а нядаўна абвясціў збор грошай на свой новы праект «Мулбабар», задача якога — «ператвараць вар'ятаў назад у людзей».
18 сакавіка, у гадавіну ўваходжання Крыма ў склад Расіі, Якаўлеў апублікаваў у сваім фэйсбуку зварот да расійскіх журналістаў. Ён заклікаў іх спыніць «раскручваць хвалю нянавісці ў краіне».
Друкуецца са скарачэннямі
«… Я хачу звярнуцца да ўсіх без выключэння журналістаў, блогераў і медыйшчыкаў, якія працуюць у дзяржаўных або фінансаваных дзяржавай газетах, часопісах і тэлеканалах і якія маюць любыя адносіны да падрыхтоўкі публікацый і перадач, раскручваючы хвалю нянавісці ў краіне.
Я хачу сказаць: хлопцы, завязвайце!
Перастаньце вучыць людзей нянавісці. Бо нянавісць ужо раздзірае нашу краіну на часткі. Людзі ненавідзяць адзін аднаго. Людзі жывуць у вар'яцкай ілюзіі, што краіну атачаюць ворагі.
Хлопцаў забіваюць на вайне. Палітыкаў расстрэльваюць ля сцен Крамля. Не Еўропа і не Амерыка, а наша краіна знаходзіцца на мяжы сацыяльнай катастрофы. «Інфармацыйная вайна» перш за ўсё знішчае нас саміх.
(…)
Некалькі дзён таму выйшаў дакументальны фільм «Крым. Шлях на радзіму», у якім сур'ёзна разглядаецца магчымасць пачатку ядзернай вайны з расійскага боку.
Гэта, вядома, жах. Але не жах-жах жа! Які е***ы генеральны сакратар ў нашай гісторыі не размахваў ядзернай дубінкай за адсутнасцю іншых аргументаў.
Рэальны жах тое, што вялізны працэнт людзей у аўдыторыі ідэю пачатку ядзернай вайны падтрымалі.
Падтрымалі таму, што наглядзеліся і начыталіся. І яшчэ таму, што вераць таму, што чытаюць і глядзяць.
Я не горш за іншых ведаю салодкае слова ганарар. І ніколі не быў чужы радасцям прафесіі. І дзяцей, так, трэба карміць. І працу, так, цяпер хрэн знойдзеш.
Але ёсць мяжа, за якой любы ганарар перастае працаваць.
Рукапісы не гараць. На жаль. Мне як расійскаму журналісту ў трэцім пакаленні вельмі часта хочацца каб гарэлі, і згаралі.
Але ў цяперашняе стагоддзе інтэрнэту кожнае імя ў цітрах, кожны подпіс пад публікацыяй, кожны твар на экране застаецца навекі умураваным у бетон Гуглапошука і YouTube.
Хто б ні плаціў ганарараў, у цітрах і ў подпісах стаяць не іх, а вашы імёны. Таму і адказваць не ім, а вам.
Вы не горш за мяне ведаеце, што рабіць. Не мне вам расказваць, як зрабіць так, каб здарылася не адна публікацыя, а зусім іншая і не сёння, а зусім потым.
Але калі так не атрымліваецца, то разварочвайцеся і сыходзьце, і пішыце публічна пра тое, чаму і адкуль сышлі.
Лепш агуркамі на рынку гандляваць.
Дый грошай па цяперашніх часах ад агуркоў больш.
Уладзімір Якаўлеў«.