Здарылася гэта пасля таго, як «Барселона» перамагла «Манчэстар Сіці» з лікам 1:0 (першы матч — 2:1). Раней з ЛЧ выбылі «Чэлсі» і «Арсенал».

У другім матчы серады «Ювентус» у гасцях разграміў «Барусію» 3:0 і таксама выйшаў у наступную стадыю.

Раней у 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйшлі ПСЖ, «Рэал», «Атлетыка», «Баварыя», «Порту», «Манака».

Лёсаванне стадыі пройдзе 20 сакавіка, матчы — 14-15 і 21-22 красавіка.

Фінал сёлета досыць позна — 6 чэрвеня ў Берліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0