Як паведаміў БелаПАН гітарыст гурту Іван Марозька, на выставе фотапрыладаў з музейных фондаў другой паловы ХХ стагоддзя дэманструюцца таксама фотаработы Кацярыны Дзям'янцавай, якая і запрасіла музыкантаў на адкрыццё выставы.

«Выстава рыхтавалася даўно. Нас запрасілі — мы прыехалі. Але высветлілася, што ў адміністрацыі музея іншы сцэнарый, у які мы не ўпісваемся. Папрасілі паглядзець нашы тэксты песень. Затым папрасілі выступіць пазней, каб мы сваім выглядам не псавалі карціну тэлебачанню, а апрача таго, музей наведваюць запрошаныя з таварыства інвалідаў», — сказаў Марозька.

Гурт «Бодхі» і частка наведвальнікаў, якія таксама не прайшлі «дрэс-код», то бок былі, паводле слоў музыканта, «непрыстойна апранутыя, татуіраваныя, з бародамі», гадзіну чакалі на ганку музея «асаблівага распараджэння». Потым музыкантам дазволілі ўвайсці, але не ў залу, дзе былі выстаўлены фотаработы, а ў іншае памяшканне. «У пустой зале нам прапанавалі пайграць і папрасілі, каб ніхто гэта не здымаў, каб не было ні фота, ні відэа. Мы вырашылі іграць на свежым паветры», — заявіў музыкант.

На яго думку, з такой гасціннасцю музей «наўрад ці будзе развівацца ў добры бок».

Гэта не першы канфлікт у музеі. Нядаўна там забаранілі правесці выставу «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны».

Новапрызначанаму кіраўніку музея гісторыі горада, якая раней працавала ў аддзеле ідэалогіі Чыгуначнага раёна, не спадабалася слова «шляхта», і яна папрасіла не ўжываць яго. Выстава «Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны» — плён некалькіх гадоў працы калектыву гісторыкаў, архітэктараў, мастакоў і краязнаўцаў. Энтузіясты сваімі сіламі шукалі цікавую інфармацыю пра старадаўнія гомельскія шляхецкія роды, размаўлялі з нашчадкамі шляхты. Арганізатары выставы знайшлі іншае памяшканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?