Eudicella gralli. Фота: Arpingstone via Wikimedia

Eudicella gralli. Фота: Arpingstone via Wikimedia

Жукі ёсць не толькі самай вялікай групай жывёл, але і самай жывучай, вызначыла даследаванне, апублікаванне ў часопісе Proceedings of the Royal Society B.

За ўсю амаль 300-мільённую гісторыю жукоў вымерла толькі 34 сямействы з 214. А падатрад рознаедных, што ўключае 90% вядомых відаў жукоў, наогул пазбег выміранняў.

Палеантолагі з універсітэта штата Каларада даследавалі 5,5 тысяч рэштак жукоў з выкапняў па ўсім свеце, самыя раннія з якіх датуюцца пермскім перыядам (прыкладна 284 млн год таму). Усе сямействы рознаедных жукоў, вядомыя чалавецтву з таго часу, перажылі і пермска-трыясавае, і мел-палеагенавае, і больш дробныя выміранні.

Навукоўцы кажуць, што жывучасць жукоў абумоўленая хуткай адаптацыяй да змены клімату і разнастайнасцю рацыёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?