Чакаем сонца, хутка з неба хлыне,
Не баючыся хмараў і зацьменняў,
Каб даць прастору сонечным праменням,
Памыйце вокны ў хаце, гаспадыні!

Нібыта свята завітала сёння —
Памыйце вокны, дайце промням ліцца,
І ўбачыце — здалёка скача рыцар
З чаканай беларускае Пагоні.

18.03.15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0