Delfi.lt

Delfi.lt

Сёння, 19 сакавіка, літоўскія парламентарыі практычна аднагалосна прагаласавалі за вяртанне абавязковага прызыву грамадзян краіны на вайсковую службу.

За вяртанне прызыву прагаласавалі 112 дэпутатаў Сейма, супраць — 3, устрымаліся — 5.

Міністр абароны Літвы Юозас Алекас падкрэсліў, што ў дадзены момант камплектацыя літоўскага войска недастатковая, а прафесійнымі вайскоўцамі залатаць дзіркі немагчыма.

Абавязковы прызыў у Літве вяртаецца тэрмінам на пяць гадоў. Галоўная прычына такога рашэння — змяненне геапалітычнай сітуацыі.

«Вы ведаеце пра падзеі ва Украіне», — сказаў Алекас.

Фракцыі Сейма амаль аднагалосна падтрымалі вяртанне прызыву са сваімі прапановамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?