Фота: zolotarevaik.ru

Фота: zolotarevaik.ru

Для эксперыменту былі ўзятыя пяць прагнозаў з «рэспектабельных» беларускіх і расійскіх крыніц.

Прагнозы складаліся на тыдзень 16—22 сакавіка, разглядаўся знак задыяку Авен.

«У прафесійнай сферы Вы будзеце ўдачлівыя і непаражальныя. Цалкам верагодныя фінансавыя паступленні», — абяцае астрапрагноз БелТА. Прагноз Horo.by раіць завершыць да пятніцы як мага больш спраў, абяцае нябесную падтрымку. Але яму пярэчыць прагноз Astroscope.ru: «Паспрабуйце ў самым пачатку тыдня зрабіць як мага больш працы і вырашыць максімальную колькасць набалелых пытанняў. Ужо бліжэй да сярэдзіны гэтага перыяду прадуктыўнасць Аўноў сыдзе на нуль».

СБ рэкамендуе ўзброіцца дэвізам «Ні дня без подзвігу» ды дзейнічаць па інтуіцыі. Але БелТА папярэджвае: «Зараз Вы капрызныя, ненадзейныя і неабавязковыя, а таму, шмат чым рызыкуеце».

Ды Astroscope.ru супакойвае: сур’ёзных праблем на тыдні не прадбачыцца. Праўда, БелТА тым часам кажа аб магчымых праблемах са здароўем, Horo.by кажа аб магчымых праблемах у адносінах з людзьмі навокал, а Astroscope.ru папярэджвае аб магчымых сварках і разыходжаннях ў меркаваннях адносна сумесных хатніх клопатаў.

Horo.mail.ru сцвярджае, што на гэтым тыдні «тыя, хто яшчэ не здабыў сямейнага шчасця, не змогуць знайсці патэнцыйных каханых, а калі гэта адбудзецца, то адносіны не працягнуцца доўга». Адваротнае кажа Astroscope.ru: «ёсць вялікая імавернасць таго, што ў апошнія дні тыдня вам пашчасціць сустрэць чалавека, з якім вы праведзяце выдатны час ўдваіх».

Прагнозы з пяці крыніц не далі адназначны адказ адносна прадуктыўнасці тыдня, вартасці рызыкі, чаканых праблемах і амурных справах.

Як жыць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?