Як паведаміла карэспандэнту «БЭ» адна з пацярпелых, барысаўская прадпрымальніца, аварыя адбылася каля гадзіны дня каля гораду Вязьма Смаленскай вобласьці. Аўтобус, у якім дваццаць пяць прадпрымальнікаў вярталіся з Чаркізаўскага рынку, зьехаў пад адхон і перакуліўся.

«Пэўна, аўтобус ужо не пачыніць — ляжаў на даху, усе шыбы вылецелі, — распавядае пацярпелая. — Пасажыры, у асноўным, атрымалі рэзаныя раны ад разьбітых шыбаў. У пяцярых чалавек былі пераломы, іх забралі ў больніцу Вязьмы, аказалі там мэдычную дапамогу, пасьля чаго пасажыры адправіліся дадому, у Барысаў, на спадарожным транспарце».

«Барысаў Электронны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0