У Пакістане ўзброеныя ісламісты ўзялі ў закладнікі больш за 200 школьнікаў.

Пасьля перастрэлкі з паліцыяй баевікі захапілі навучэнцаў адной са школ раёну Банну ў правінцыі Паўночны Вазірыстан.

Баевікоў было сямёра, а колькасьць закладнікаў ад 200 да 250.

«Баевікі патрабуюць, каб ім далі бесьперашкодна сысьці. Прадстаўнікі кіраўніцтва правінцыі вядуць зь імі перамовы. Мы спадзяемся, што інцыдэнт удасца разьвязацьмірным чынам», — заявіў міністар унутраных спраў Хаміж Наваз.

Пасьля перамоваў баевікі адпусьцілі ўсіх закладнікаў.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0