ФІФА прыняла рашэнне правесці фінал ЧС-2022 па футболе ў Катары 18 снежня, а не летам.
Падобная прапанова прагучала яшчэ ў лютым. Галоўным аргументам было тое, што летам у Катары занадта горача, каб гуляць у футбол на такім высокім узроўні.
Акрамя таго, як сказаў міністр спорту Расіі Віталь Мутко агенцтву ТАСС, працягласць чэмпіянату будзе крыху скарочана - да 28 дзён, ён пройдзе ў лістападзе-снежні.
Канчатковыя даты правядзення турніру пакуль не вядомыя.