Вядомы расійскі блогер і фатограф Ілля Варламаў заклікаў расійскіх дзяўчат супрацьстаяць модзе на джынсы з высокай таліяй. Сваё меркванне блогер падмацаваў уласнымі здымкамі з Дубліна.

Фота: Ілля Варламаў

Фота: Ілля Варламаў

На сваім ЖЖ Варламаў параўнаў сябе з рыцарам, а моду на джынсы з высокай таліяй - з непераможным цмокам, якому ён тым не менш вырашыў абвясціць вайну:

«Ратаваць я буду жаночыя азадкі … а ў ролі дракона ў нас джынсы з высокай таліяй. У Дубліне я выйшаў на вуліцы і жахнуўся … Зараза цалкам завалодала розумамі моладзі. Усе! Абсалютна ўсе дзяўчаты носяць цяпер гэтыя жудасныя джынсы. А ўжо ў гэтым сезоне гэтая зараза захопіць і нашыя гарады. Але нічога, я ў бліскучых даспехах! Я на кані! Мой меч - слова! Дзяўчыны, джынсы з высокай таліяй - найгоршае, што можа з вамі здарыцца! Недастаткова востра? Ок. Джынсы з высокай таліяй - гэта самы люты ****** [жах]. Хопіць, спыніцеся, ня вядзіцеся на імгненную моду».

 

Неканструктыўныя словы-меч фатограф падмацаваў фатаздымкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?