Фота: news.cn

Фота: news.cn

Кітайская кампанія SCR Sifang здала ў эксплуатацыю першы вадародны трамвай, распавядае Geektimes са спасылкай на агенцтва Сіньхуа.

Крыніца сілкавання трамвая — вадародныя паліўныя ячэйкі, якіх хапае на 100 км дарогі на хуткасці 70 км/г. Дазапраўка здзяйсняецца за 3 хвіліны.

На 15-кіламетровых гарадскіх лініях аднога камплекту батарэй хопіць на прынамсі тры рэйсы туды-назад.

Трамвай складаецца з трох вагонаў. У іх транспартуюцца з камфортам 60 чалавек, максімальная змяшчальнасць — 380 чалавек.

Вадарод захоўваецца ў адмысловых балонах, што вытрымліваюць да тоны ціску ды маюць двухузроўневую сістэму знаходжання ўцечак. Паліўныя элементы не награваюцца вышэй за 100°C і не вырабляюць аксіды азоту. Адзіны адкід — чыстая вада.

Хутчэй за ўсё, эксперыментальная эксплуатацыя пройдзе на вуліцах Пекіна і Шанхая.

Аўтамабілі і аўтобусы на вадародных элементах і гібрыдныя рухавікі — не навінка для чалавецтва, іх выпускаюць Ford, Honda, Toyota і многія іншыя кампаніі. Але пры стварэнні рэйкавага транспарту інжынеры да апошняга часу сутыкаліся з тэхналагічнымі цяжкасцямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?