Нямецкі штотыднёвы часопіс Der Spiegel апублікаваў інтэрв'ю карэспандэнта Беньяміна Бідэра з былым міністрам абароны самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігарам Стралковым. У гутарцы Стралкоў выказаў сваё меркаванне аб адносінах Расіі і Захаду, пра ўзброены канфлікт ва Украіне, аб гістарычна справядлівых расійскіх межах і аб забойстве палітыка Барыса Нямцова.

AP

AP

Адказваючы на пытанне журналіста пра тое, ці чакаў Стралкоў, што ўзброены канфлікт ва Украіне будзе такім крывавым і працяглым, ён сказаў, што не чакаў. Стралкоў думаў, што «Масква анексуе Данбас пасля рэферэндуму гэтак жа, як Крым». Паводле яго слоў, большасць сепаратыстаў натхніліся падзеямі ў Крыме і ваююць за аб'яднанне з Расеяй.

«Сепаратысты для мяне - украінскія палітыкі, бо яны хочуць аддзяліцца ад Расіі. Я застаюся прыхільнікам адзінай Расіі.

Кіеў — гэта рускі горад. Я хачу гістарычна справядлівага аднаўлення Расіі. Украіна была, ёсць і будзе часткай Расіі.

Я мару пра тое, што Расія вернецца ў свае натуральныя межы, як мінімум межы 1939 года», — падкрэсліў Стралкоў.

Межы 1939 г. — гэта анексія заходняй Беларусі і Украіны, уварванне ў Фінляндыі і перспектыва захопу краін Балтыі.

Межы 1939 г. — гэта анексія заходняй Беларусі і Украіны, уварванне ў Фінляндыі і перспектыва захопу краін Балтыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?