Двое з трох падлеткаў, якія ўцяклі з Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу, знойдзеныя ў Мінскай вобласці.
Нагадаем, 17 сакавіка трое 15-гадовых выхаванцаў спецшколы — Аляксей Глухаў, Максім Жыжык і Уладзімір Гайнулін, разбіўшы шыбу, пакінулі навучальную ўстанову ў невядомым напрамку.
«Уцекачы дабраліся да Мінскай вобласці: утрох яны прыйшлі да бабулі аднаго з хлопцаў — Максіма Жыжыка. Жанчына ўжо ведала, што яе ўнука і двух астатніх хлопцаў шукае міліцыя. Двое з іх — Глухаў Аляксей і Жыжык Максім — пасля ўгавораў жанчыны згадзіліся вярнуцца назад, Уладзімір Гайнулін жа адмовіўся і пайшоў», — паведаміў інспектар групы інфармацыі і грамадскіх сувязяў Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.
Прычынай уцёкаў падлеткі называюць жаданне пагуляць у добрае надвор'е.
Супрацоўнікі міліцыі працягваюць шукаць Уладзіміра Гайнуліна 2000 года нараджэння.