Вярнуць павагу да сваёй краіны і да заўзятараў мае намер галоўны трэнер беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Хацкевіч.

«Крыху ў гэтым плане мы страцілі кантакт», — заявіў ён на сустрэчы з фанатамі 20 сакавіка ў Доме футбола.

Паводле слоў Хацкевіча, незалежна ад працягласці перадматчавага збору першая трэніроўка нацыянальнай каманды заўсёды будзе адкрытай.

Настаўнік таксама зазначыў, што гледачы павінны глядзець на гульню, «а не на тое, як каманда пакутуе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?