Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава атрымала перамогу ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў расійскім Ханты-Мансійску.

Аднак спаборніцтвы маглі скончыцца дыскваліфікацыяй беларускі. Яна пераблытала, як страляць, стоячы ці лежачы.

На шчасце, стадыён заскандзіраваў «Кладзіся!», і Домрачава, смеючыся, заняла правільнае палажэнне.

Такая самая сітуацыя ўжо здаралася ў кар'еры беларускі. Тады яна ішла на першым месцы, але была дыскваліфікаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0