Для будаўніцтва новага ахоўнага саркафага на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС краіны Вялікай сямёркі павінны вылучыць 165 млн еўра.

Пра гэта заявіў статс-сакратар федэральнага міністэрства абароны навакольнага асяроддзя ФРГ Ёхан Фласберт.

«Лічу, што для клуба эканамічна моцных краін свету такая сума не праблема», — падкрэсліў Фласберт.

У цяперашні час для завяршэння будаўніцтва саркафага не хапае 615 млн еўра, але ЕБРР выдзеліць 350 млн еўра, а таксама дадаткова прадаставіць гарантыю на 100 млн еўра.

Аб намеры прыняць удзел у фінансаванні будаўніцтва абвясціла таксама і Расія. Таму перад Вялікай сямёркай паўстала задача сабраць 165 млн еўра. Калі фінансаванне праекта будзе сарвана, гэта будзе «вартым жалю сігналам для міжнароднай супольнасці», падкрэсліў Фласберт.

Як вядома, Германія прыняла рашэнне аб выдзяленні дадаткова 18 млн еўра для будаўніцтва саркафага ў Чарнобылі. Канферэнцыя донараў гэтага праекта павінен адбыцца 29 красавіка ў Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?